У гімназіі 36 прайшоў гарадскі патрыятычны форум “Вучыся ў герояў Радзіму любіць”

Дата: 25 мая 2025 в 18:16
27 просмотров

У гімназіі 36 прайшоў гарадскі патрыятычны форум “Вучыся ў герояў Радзіму любіць”

 У рамках гарадскога праекта “Школа героя”у сценах нашай гімназіі адбылося важнае патрыятычнае мерапрыемства, якое аб'яднала вучняў, педагогаў і выхавальнікаў у шчырым жаданні шанаваць гераізм і любіць Айчыну.

Асноўным момантам форуму стала цырымонія ўзнагароджання – заслужаныя ўзнагароды атрымалі  лепшыя вучні школ і гімназій Гомеля, а таксама намеснікі загадчыкаў па асноўнай дзейнасці. Гэты форум стаў знакавай падзеяй, якая ўмацавала патрыятычны дух і аб’яднала пакаленні ў адной важнай місіі – памятаць, шанаваць і натхняцца подзвігамі герояў!

Жыве памяць, жыве Айчына!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.