Сёння мы з гонарам і радасцю адзначаем вялікую і доўгачаканую перамогу нашых таленавітых вучняў на заключным этапе абласной алімпіяды!

Дата: 25 мая 2025 в 18:29
29 просмотров

Дарагія вучні, педагогі і бацькі!

Сёння мы з гонарам і радасцю адзначаем вялікую і доўгачаканую перамогу нашых таленавітых вучняў на заключным этапе абласной алімпіяды! Гэта перамога - вынік стараннай працы, настойлівасці і веры ў свае сілы, а таксама высокай прафесійнай падрыхтоўкі педагогаў, якія натхнялі і падтрымлівалі нашых дзяцей на шляху да поспеху.

??Віншуем нашых пераможцаў!

- Англійская мова: 
- Ермакова Віталіна (9 клас) 
- Кулік Марыя (6 клас) 
- Таргонскі Мікіта (8 клас) 
- Шаўцоў Раман (5 клас)

- Беларуская мова: 
- Харошка Арына (7 клас) 
- Залога Анастасія (7 клас)

- Біялогія: 
- Канцавенка Ганна (7 клас)

Вы - сапраўдныя зоркі сваіх прадметаў! Ваша перамога - гэта прыклад для ўсіх вучняў і доказ таго, што праца і мэтанакіраванасць абавязкова прыводзяць да поспеху.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.