Арт-занятак "Дрэва Дасягненняў" па выніках 2024/2025 навучальнага года

Дата: 25 мая 2025 в 18:58
34 просмотра

24 мая у сувязі з заканчэннем навучальнага 2024/2025 года, з мэтай падвядзення вынікаў за год навучання з дапамогай мастацкага выказвання, стымулявання жадання да новых поспехаў і дасягненняў для вучняў 5 класаў быў арганізаваны арт-занятак "Дрэва Дасягненняў" па выніках 2024/2025 навучальнага года. На мерапрыемстве ў працэсе выканання творчых заданняў дзеці актыўна дзяліліся сваім разуменнем вызначэння "дасягненне"," поспех"," мэта"," задачы","дрэва дасягненняў". У ходзе мерапрыемства кожны для сябе падвёў вынікі, якіх поспехаў ён дасягнуў у бягучым навучальным годзе, якія планы і задачы збіраецца ставіць сабе на наступны год, а таксама памарыў і "сфантазіраваў", якімі свае дасягненні ён прадстаўляе ў сваёй будучыні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.