У выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Энергія лета» адбылася пазнавальная сустрэча з кіраўніком па грамадзянска-патрыятычным выхаванні Курако М.Я. на тэму «Гомель — горад-воін».

Дата: 4 июня 2025 в 21:16
23 просмотра

У выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Энергія лета» адбылася пазнавальная сустрэча з кіраўніком па грамадзянска-патрыятычным выхаванні Курако М.Я. на тэму «Гомель — горад-воін».  

✅Падчас гутаркі дзеці даведаліся пра гераічную гісторыю горада Гомеля, яго значнасць у гады вайны і ўклад мясцовых жыхароў у абарону і аднаўленне радзімы. Курако М.Я. расказаў пра подзвігі воінаў, пра важныя падзеі, што звязаны з гэтым знакавым месцам. Выхаванцы актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, задавалі пытанні і дзяліліся сваімі ведамі.  

✅Такія сустрэчы не толькі ўзбагачаюць веды пра гісторыю, але і дапамагаюць моладзі ўсведамляць значэнне патрыятызму, гонару за свой край і яго герояў. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.