Мерапрыемства "З вучняў – у рэжысёры!" для выхаванцаў летняга працоўнага лагера з дзённым знаходжаннем "Энергія лета"

Дата: 8 июня 2025 в 17:36
29 просмотров

З вучняў – у рэжысёры! Сёння выхаванцы летняга працоўнага лагера з дзённым знаходжаннем "Энергія лета" не толькі праявілі сваё лагічнае мысленне і кемлівасць у вырашэнні інтэлектуальных рэбусаў і крыжаванак, якія падрыхтавалі спецыялісты СППС, але і выпрабавалі сябе ў якасці рэжысёраў сацыяльна-інфармацыйнай рэкламы на экалагічную тэматыку. 
✅Дзяўчаты з дапамогай выкарыстання маладзёжнай сацыяльнай платформы Цік-Ток стварылі кароткаметражныя відэаролікі, якія заклікаюць да аховы навакольнага асяроддзя і беражлівых адносін да прыроды. Відэаролікі атрымаліся з зусім розных крэатыўным падыходам, але з вельмі добра адлюстраванай у іх рэальна існуючай праблемай экалогіі. Брава! – магчыма, будучым вядомым, але пакуль нашым рэжысёрам-гімназістам!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.