10.06. выхаванцаў лагера SMART наведаў прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС

Дата: 12 июня 2025 в 21:06
32 просмотра

 Сёння выхаванцаў лагера SMART наведаў прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.  У ходзе інтэрактыўнай гутаркі хлопцы даведаліся аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях, пазнаёміліся з этапамі правядзення сардэчна-лёгачнай рэанімацыі і нават патрэніраваліся накладваць павязку на галаву. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце нагадала хлопцам аб тым, што своечасова аказаная дапамога - гэта абавязак кожнага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.