12.06. «Энергія лета» на рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Прарыў»

Дата: 12 июня 2025 в 21:30
27 просмотров

«Энергія лета» на рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Прарыў»

Удзельнікі лагера «Энергія лета» апынуліся ў эпіцэнтры патрыятычных эмоцый, наведаўшы рэспубліканскую ваенна-патрыятычную гульню «Прарыў».
На пляцоўцы мерапрыемства панавала атмасфера адданасці сваёй краіне і каманднага адзінства.

У якасці гледачоў рабяты мелі магчымасць назіраць за выдатнымі камандамі, якія змагаліся за перамогу, пераадольваючы складаныя этапы: тактычнае арыентаванне, спартыўныя выпрабаванні, іспыты на хуткасць і вынослівасць. 

Гульня «Прарыў» — не проста спаборніцтва, а напамін пра важнасць сілы духу, ведаў і любові да Радзімы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.