У рамках святкавання Дня славянскай еднасці гімназія 36 прадставіла выставу «Гомель класічны» ў цэнтральным парку.

Дата: 1 июля 2025 в 20:21
15 просмотров

У рамках святкавання Дня славянскай еднасці гімназія 36 прадставіла выставу «Гомель класічны» ў цэнтральным парку.

Каля  лебядзінай сажалкі разгарнулася цэлая галерэя работ. Выстава аб’яднала ў сабе мастацтва і патрыятызм, нагадала пра духоўную блізкасць славянскіх народаў і паказала, што менавіта моладзь здольная з любоўю захоўваць і перадаваць нацыянальныя каштоўнасці. Атмасфера падчас мерапрыемства была асабліва ўрачыстай — гучала музыка, разносіліся водары нацыянальных страў і панавала сапраўдная атмасфера сяброўства. Негледачы на пагодныя умовы, для гасцей былі падрыхтаваны выставы народных рамёстваў, інтэрактыўныя пляцоўкі, тэматычныя майстар-класы і выступленні творчых калектываў.

Мерапрыемства яшчэ раз нагадала, што агульная гісторыя і культура робяць славянскія народы мацнейшымі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.