Сэрцы, напоўненыя ўдзячнасцю: валанцёры атрада «Дар» павіншавалі герояў гісторыі да Дня Незалежнасці

Дата: 5 июля 2025 в 11:35
47 просмотров

Сэрцы, напоўненыя ўдзячнасцю: валанцёры атрада «Дар» павіншавалі герояў гісторыі да Дня Незалежнасці 
Напярэдадні аднаго з самых значных святаў краіны — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — удзельнікі валанцёрскага атрада «Дар» арганізавалі душэўную акцыю, прысвечаную ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і вязням канцлагераў.

З глыбокай павагай да подзвігу і жыццёвага шляху гэтых людзей валанцёры падрыхтавалі персанальныя віншаванні — падарункі і тэматычныя паштоўкі, дызайн якіх быў створаны ўручную спецыяльна да свята. Кожная паштоўка - сімвал удзячнасці і любові, якую маладое пакаленне адчувае да тых, хто адстаяў свабоду Радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.