Дабро, клопат і хвастатая дружба: трэнінг валанцёрскага атрада «ДАР»

Дата: 17 июля 2025 в 18:23
18 просмотров

Дабро, клопат і хвастатая дружба: трэнінг валанцёрскага атрада «ДАР»
У працяг учарашняй анлайн-канферэнцыі, якая праходзіла ў рамках работы Рэспубліканскага анлайн-лагера «Юны валанцёр», удзельнікі валанцёрскага атрада «ДАР» чарговы раз даказалі, што свет можна змяняць да лепшага добрымі ўчынкамі і сэрцам, адкрытым для спагады.
На трэнінгу, прысвечаным стварэнню вобразу лепшага сябра сярод нашых менших братоў, маладыя людзі разважалі над тым, што робіць жывёлу не проста гадаванцам, а сапраўдным членам сям’і. Яны вучыліся выказваць любоў і падтрымку тым безабаронным жывёлам, якія так маюць патрэбу ў чалавечай цеплыні. Праз практычныя заданні, дыскусіі і творчыя праекты ўдзельнікі фарміравалі ідэалы адказных адносін да жывёл, а таксама дзяліліся асабістымі гісторыямі і натхняліся адзін адным.
Гэты трэнінг стаў не толькі ўрокам дабрыні, але і крокам да станаўлення сталай, чуйнай асобы, здольнай стаць голасам тых, хто не можа гаварыць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.