У Гомельскай абласной клінічнай бальніцы адбылася прафілактычная гутарка

Дата: 17 июля 2025 в 18:32
31 просмотр

«Крок насустрач» — прафілактыка дзеля бяспекі дзяцей
У Гомельскай абласной клінічнай бальніцы адбылася прафілактычная гутарка, арганізаваная ў межах міжведамаснага ўзаемадзеяння пад прыгожай назвай «Крок насустрач» СППС гімназіі, педагога ваенна-патрыятычнага выхавання, валанцёрскага атрада «ДАР» і спецыялістаў МНС.

 Асноўная ўвага была нададзена:

* папярэджанню дзіцячага траўматызму;
* прадухіленню хатняга гвалту;
* забеспячэнню кібербяспекі ў летні перыяд;
* недапушчэнню трагічных выпадкаў сярод непаўналетніх.

 Удзельнікам мерапрыемства нагадалі пра правілы бяспечных паводзін дома, на вуліцы і ў інтэрнэце, а таксама - пра важнасць звароту дзяцей да дарослых пры ўзнікненні пагрозы.

 Зладжаная работа педагогаў, валанцёраў і супрацоўнікаў МНС спрыяе фарміраванню ў насельніцтва навыкаў адказных паводзін і культуры бяспекі, што асабліва важна ў летнія канікулы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.