Белае і чорнае: прафілактычная размова і творчае асэнсаванне

Дата: 17 июля 2025 в 18:36
20 просмотров

 Белае і чорнае: прафілактычная размова і творчае асэнсаванне
У межах анлайн-сустрэчы валанцёрскі атрад «ДАР» разам з дзецьмі абмеркаваў тэму кантрастаў — белага і чорнага — як метафару жыццёвых сітуацый і эмоцый. У цэнтры размовы былі важныя пытанні: як рэагаваць на «цёмныя бакі» свету, як захоўваць пазітыўны настрой, павагу і ўзаемадапамогу. Па выніках дыскусіі дзеці выказалі свае думкі ў тэматычных лістоўках, напоўненых дабрынёй і жыццёвай мудрасцю. Сярод пасланняў — словы падтрымкі, вобразы святла і шчырыя парады: «Дапамажы», «Зразумей», «Будзь побач».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.