Валанцёрскі атрад «ДАР» абмеркаваў каштоўнасці беларускай сям’і

Дата: 22 июля 2025 в 13:32
16 просмотров

Валанцёрскі атрад «ДАР» абмеркаваў каштоўнасці беларускай сям’і
Валанцёрскі атрад «ДАР» разам з навучэнцамі гімназіі, спецыялістамі СППС і кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні правялі змястоўнае мерапрыемства, прысвечанае важнай тэме — маральным і культурным каштоўнасцям беларускай сям’і.

Удзельнікі абмеркавалі ключавыя аспекты, што фарміруюць аснову сямейных традыцый: павагу да старэйшых, узаемадапамогу, працавітасць, патрыятызм і захаванне культурнай спадчыны. Асаблівая ўвага была нададзена ролі сям’і ў выхаванні асобы і фарміраванні грамадзянскай пазіцыі.

 У межах праекта былі падрыхтаваны наглядныя відэаматэрыялы і ілюстраваныя буклеты, якія дапамогуць данесці каштоўнасці беларускай сям’і да шырокай аўдыторыі — навучэнцаў, бацькоў і педагогаў.

Гэтае мерапрыемства стала яскравым прыкладам таго, як сумеснымі намаганнямі можна ўмацоўваць духоўныя асновы грамадства і перадаваць важныя традыцыі маладому пакаленню.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.