Сёння ў нашай гімназіі адбылася важная падзея – маладыя настаўнікі, якія нядаўна далучыліся да нашага калектыву, пачалі свой першы працоўны дзень!

Дата: 19 августа 2025 в 21:45
36 просмотров

Сёння ў нашай гімназіі адбылася важная падзея – маладыя настаўнікі, якія нядаўна далучыліся да нашага калектыву, пачалі свой першы працоўны дзень!  Мы шчыра вітаем маладых спецыялістаў: настаўніка англійскай мовы Усціненка Алену Андрэеўну,  настаўніка фізікі Царалунга Аляксея Уладзіміравіча, настаўніка працоўнага навучання Лапіцкага Данілу Міхайлавіча, настаўніка матэматыкі Смірнову Алену Раманаўну 
 Перад пачаткам працы адбылася сустрэча з адміністрацыяй гімназіі, дзе маладым спецыялістам расказалі пра традыцыі навучальнай установы, асноўныя напрамкі работы, атрымалі парады і натхняльныя настаўленні ад  педагогаў
Мы ўпэўнены, што маладыя настаўнікі стануць  часткай нашай каманды, дапамогуць вучням раскрываць свае здольнасці і дасягаць новых вышынь. Жадаем ім энтузіязму, творчых поспехаў і задавальнення ад працы! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.