21.08. у сценах нашай гімназіі прайшлі бацькоўскія сходы для сем’яў, чые дзеці сёлета стануць першакласнікамі.

Дата: 26 августа 2025 в 19:20
36 просмотров

Сёння ў сценах нашай гімназіі прайшлі бацькоўскія сходы для сем’яў, чые дзеці сёлета стануць першакласнікамі. 
✅У цёплай і добразычлівай атмасферы дырэктар гімназіі, Алена Аляксееўна, вітала бацькоў і пазнаёміла іх з першымі настаўнікамі, якія будуць суправаджаць дзяцей у іх першых кроках па краіне ведаў.

✅Падчас сустрэчы абмяркоўваліся важныя пытанні арганізацыі навучальнага працэсу, асаблівасці адаптацыі дзяцей да школьнага жыцця, а таксама каштоўнасці, якія ляжаць у аснове адукацыйнай філасофіі нашай установы.

 Настаўнікі падзяліліся сваім вопытам, распавялі пра падыходы да навучання і выхавання, а таксама адказалі на пытанні бацькоў. 
✅Усе ўдзельнікі сустрэчы адзначылі важнасць адкрытага дыялогу і супрацоўніцтва паміж сям’ёй і гімназіяй

✅Пачатак гімназічнага шляху — гэта асаблівы момант, і мы рады, што можам прайсці яго разам з вамі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.