Бацькоўскія сходы ў 5-х класах

Дата: 31 августа 2025 в 17:41
17 просмотров

Бацькоўскія сходы ў 5-х класах

✅Сёння ў нашай гімназіі прайшлі бацькоўскія сходы для вучняў 5-х класаў. Гэтыя сустрэчы сталі важным этапам у падрыхтоўцы да новага навучальнага года і пераходу дзяцей на другую ступень агульнай сярэдняй адукацыі.

 Бацькі атрымалі падрабязную інфармацыю аб асаблівасцях адаптацыі вучняў, новых патрабаваннях да навучання, зменах у раскладзе, арганізацыі вучэбнага працэсу і ролі класнага кіраўніка ў падтрымцы дзяцей на гэтым этапе.

 Педагогі падкрэслілі важнасць супрацоўніцтва паміж школай і сям’ёй, каб забяспечыць камфортны і паспяховы пераход да новага ўзроўню навучання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.