Вандроўка ў Нясвіжскі замак

Дата: 31 августа 2025 в 17:48
23 просмотра

Вандроўка ў Нясвіжскі замак

У межах вялікага турыстычнага маршруту «Родную Беларусь: знай, любі, вывучай» вучні нашай гімназіі наведалі адзін з найвялікшых культурных скарбаў краіны — Нясвіжскі замак.

Экскурсія ў гэты знакаміты нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік стала сапраўдным падарожжам у мінулае. Дзеці пазнаёміліся з багатай гісторыяй роду Радзівілаў, убачылі архітэктурныя шэдэўры XVI–XVIII стагоддзяў, прагуляліся па старадаўніх залах і маляўнічых парках.

Паездка спрыяла фарміраванню патрыятызму, пашырэнню кругагляду і любові да роднай зямлі. Вучні вярнуліся з мноствам уражанняў і жаданнем яшчэ глыбей вывучаць культурную спадчыну Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.