Гімназісты — удзельнікі славянскіх літаратурных святаў

Дата: 7 сентября 2025 в 17:11
17 просмотров

 Гімназісты — удзельнікі славянскіх літаратурных святаў

Вучні нашай гімназіі прынялі ўдзел у ўрачыстым адкрыцці XX Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», а таксама ў VII рэгіянальным фестывалі літаратуры, культуры і народных традыцый «На зямлі Кірыла Тураўскага» і VIII форуме маладых літаратараў «Славяне».

Мерапрыемствы праходзілі ў Гомельскім цэнтры культуры, дзе сабраліся пісьменнікі, паэты, дзеячы мастацтва і ўсе, хто шануе слова, духоўную спадчыну і традыцыі славянскага свету.

✅Для гімназістаў гэта стала не толькі магчымасцю дакрануцца да жывой літаратурнай творчасці, але і натхненнем на ўласныя творчыя пошукі. Сустрэчы, выступленні і майстар-класы пакінулі глыбокі след у сэрцах маладых удзельнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.