Захапляльная віктарына да Дня беларускай пісьменнасці

Дата: 7 сентября 2025 в 17:22
34 просмотра

Захапляльная віктарына да Дня беларускай пісьменнасці
Сёння на класнай гадзіне вучні 9 “Б” і 9 “В” класаў сталі ўдзельнікамі цікавай і пазнавальнай віктарыны, прысвечанай Дню беларускага пісьменства. Мерапрыемства прайшло ў захапляльнай каманднай форме.
Суперніцтва было напружаным! Каманды адказвалі на цяжкія пытанні аб гісторыі нашай пісьменнасці, пачынаючы ад Скарыны і да сучаснасці. Асаблівую цікавасць выклікаў конкурс «Пазнай пісьменніка», дзе вучням трэба было па партрэце назваць класікаў беларускай літаратуры. 
Не менш цікава было працягваць радкі знаёмых з дзяцінства вершаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых майстроў слова.

Віктарына дапамагла вучням не толькі праверыць уласныя веды, але і даведацца шмат новага аб багацці і прыгажосці роднай мовы, старажытных кнігах і выдатных аўтарах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.