Пяцікласнікі — у цэнтры прыгод і творчасці!

Дата: 7 сентября 2025 в 17:25
27 просмотров

Пяцікласнікі — у цэнтры прыгод і творчасці!

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі прайшла захапляльная квест-гульня, прысвечаная Дню беларускага пісьменства, удзельнікамі якой сталі вучні 5-х класаў нашай гімназіі— актыўныя піянеры і члены Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Мерапрыемства сабрала самых дапытлівых і ініцыятыўных хлопчыкаў і дзяўчынак, гатовых да выпрабаванняў, каманднай працы і нечаканых адкрыццяў. Кожны этап квесту быў насычаны творчымі заданнямі і інтэлектуальнымі галаваломкамі.

Удзельнікі гульні змаглі праявіць свае таленты, лідарскія якасці і навучыцца працаваць у камандзе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.