Адзіны дзелавы стыль — адметнасць гімназіі №36

Дата: 14 сентября 2025 в 18:30
21 просмотр

 Адзіны дзелавы стыль — адметнасць гімназіі №36

У гімназіі №36 г.Гомеля імя І. Мележа пануе асаблівая атмасфера згуртаванасці і павагі да традыцый. Тут адзінага дзелавога стылю прытрымліваюцца не толькі вучні, але і педагогі.

Асаблівы элемент вопраткі настаўнікаў — гальштук з эмблемай гімназіі. Ён стаў сімвалам еднасці, прафесіяналізму і гонару за сваю навучальную ўстанову. Такое афармленне не толькі падкрэслівае статус педагога, але і служыць прыкладам для вучняў, фарміруючы культуру знешняга выгляду і павагу да агульных каштоўнасцей.

Адзіны стыль — гэта не проста форма, а выраз прыналежнасці да вялікай гімназічнай сям’і, дзе кожны — частка агульнай справы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.