«Сябруюць дзеці ўсёй Зямлі»: у межах Дня народнага адзінства і Міжнароднага дня міру ў гімназіі прайшло выхаваўчае мерапрыемства пад сімвалічнай назвай «Сябруюць дзеці ўсёй Зямлі»

Дата: 22 сентября 2025 в 23:14
17 просмотров

«Сябруюць дзеці ўсёй Зямлі»: у межах Дня народнага адзінства і Міжнароднага дня міру ў гімназіі прайшло выхаваўчае мерапрыемства пад сімвалічнай назвай «Сябруюць дзеці ўсёй Зямлі». Удзельнікамі сталі вучні 5-х класаў, якія праз гульні, творчыя заданні і абмеркаванні разважалі над важнымі чалавечымі каштоўнасцямі — сяброўствам, дабрынёй, узаемадапамогай, адданасцю і павагай. Дзеці дзяліліся гісторыямі, малявалі сімвалы дабра, удзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях, дзе кожны мог праявіць клопат і падтрымку.
  Атмасфера мерапрыемства была напоўнена цеплынёй і радасцю. Дзеці вучыліся бачыць адзін у аднаго не адрозненні, а агульныя імкненні да міру і дабра. Такія сустрэчы дапамагаюць фарміраваць у падрастаючага пакалення пачуццё адказнасці за будучыню, вучаць быць адкрытымі і чулымі.
  Мерапрыемства стала яскравым прыкладам таго, як праз простыя дзеянні можна выхоўваць у дзецях грамадзянскасць, талерантнасць і любоў да міру.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.