Прафарыентацыйныя сустрэчы ў гімназіі

Дата: 22 сентября 2025 в 23:22
14 просмотров

Прафарыентацыйныя сустрэчы ў гімназіі

✅У гімназіі адбыліся прафарыентацыйныя гутаркі з навучэнцамі старэйшых класаў. Сустрэчы правёў намеснік начальніка аддзела ВМОД Расін В. В., які пазнаёміў вучняў з актуальнымі напрамкамі прафесійнай дзейнасці, магчымасцямі атрымання адукацыі і перспектывамі працаўладкавання.

✅Асаблівая ўвага была нададзена выбару будучай прафесіі, уліку інтарэсаў і здольнасцей навучэнцаў, а таксама важнасці асэнсаванага падыходу да прафесійнага самавызначэння. Расін В. В. падзяліўся карыснай інфармацыяй пра ўстановы адукацыі, умовы паступлення і патрэбнасці сучаснага рынку працы.

Такія сустрэчы спрыяюць фарміраванню матывацыі да навучання і дапамагаюць старшакласнікам зрабіць першыя крокі да свядомага выбару прафесіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.