Прыклад сапраўднага каманднага духу

Дата: 27 сентября 2025 в 20:23
12 просмотров

Прыклад сапраўднага каманднага духу

У Год добраўпарадкавання вучні 5 класа вырашылі зрабіць прыемны падарунак сваёй любімай гімназіі. З энтузіязмам і добрым настроем яны выйшлі на школьны двор, каб навесці там парадак. Сумеснымі намаганнямі дзеці ачысцілі тэрыторыю ад смецця, падмялі сцежкі і зрабілі двор больш утульным.

Гэта ініцыятыва стала яскравым сведчаннем таго, што разам можна дасягнуць вялікіх вынікаў. Пяцікласнікі паказалі прыклад адказнасці, згуртаванасці і любові да сваёй Радзімы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.