Вечар з карысцю: старшакласнікі наведалі кіно

Дата: 27 сентября 2025 в 20:24
19 просмотров

 Вечар з карысцю: старшакласнікі наведалі кіно

У рамках вечаровай занятасці вучні старэйшых класаў наведалі кінатэатр «Калініна», дзе адбылася прэм’ера фільма «Класная». Гэты сучасны мастацкі фільм закрануў шэраг актуальных праблем падлеткаў: узаемаадносіны з аднагодкамі і дарослымі, пошук сябе, выбар жыццёвых каштоўнасцей.

✅Пасля прагляду вучні падзяліліся сваімі ўражаннямі — фільм выклікаў шмат эмоцый, прымусіў задумацца і пакінуў прыемны след у душы. Такія мерапрыемствы не толькі аб’ядноўваюць школьнікаў, але і спрыяюць развіццю крытычнага мыслення і эмацыянальнай чуйнасці

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.