Школа Актыўнага Грамадзяніна 25.09.2025

Дата: 27 сентября 2025 в 20:31
16 просмотров

Гімназію 36 г.Гомеля наведала Доўгала Ірына Віктараўна — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання??

Сустрэча прайшла ў рамках Рэспубліканскага праекта «ШАГ» (Школа Актыўнага Грамадзяніна) і была прысвечана тэме: «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь — значыць дэманстраваць адданасць сваёй Радзіме».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 11-х класаў. Падчас гутаркі абмяркоўваліся пытанні грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, ролі моладзі ў развіцці краіны. Ірына Віктараўна падзялілася сваім вопытам парламенцкай дзейнасці і адказала на пытанні навучэнцаў.

Сустрэча прайшла ў цёплай і адкрытай атмасферы, спрыяла фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў падлеткаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.