Гутарка па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці

Дата: 27 сентября 2025 в 20:35
20 просмотров

У гімназіі была праведзена гутарка па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. Сустрэчу правёў намеснік начальніка часткі па надзвычайных сітуацыях Ворановіч А. С.

✅Асноўная тэма гутаркі — арганізацыя і правядзенне эвакуацыі ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Навучэнцы даведаліся пра:

• парадак дзеянняў падчас эвакуацыі;
• ролю кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу ў забеспячэнні бяспекі;
• важнасць захавання спакою і дакладнага выканання інструкцый.

Мерапрыемства прайшло з мэтай павышэння ўзроўню інфармаванасці і гатоўнасці навучэнцаў да дзеянняў у экстрэмальных умовах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.