Віншаванні для ветэранаў педагагічнай працы

Дата: 5 октября 2025 в 01:50
12 просмотров

Кранальны момант…

▶️Падрыхтоўка да Дня настаўніка ідзе поўным ходам! Асабліва кранальным момантам свята становяцца віншаванні для ветэранаў педагагічнай працы. З вялікай любоўю і павагай вучні ўзяліся за творчыя справы — уласнаручна вырабілі віншавальныя адкрыткі.

✅Кожная з іх — унікальная: яркія фарбы, цёплыя словы, малюнкі, зробленыя з душой. Дзеці стараліся перадаць сваю ўдзячнасць тым, хто шмат гадоў прысвяціў навучанню і выхаванню пакаленняў. У гэтых маленькіх шэдэўрах — вялікая павага і шчырая любоў.

✅Такія моманты аб’ядноўваюць, вучаць спагады і захавання традыцый. Свята яшчэ наперадзе, але ўжо цяпер у паветры адчуваецца цеплыня і чаканне асаблівага дня.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.