Цеплыня сэрцаў для пажылых людзей

Дата: 5 октября 2025 в 01:59
16 просмотров

 Цеплыня сэрцаў для пажылых людзей

▶️У нашай гімназіі арганізавана дабрачынная акцыя, ініцыяваная членамі Савета Гімназістаў. Юныя валанцёры збіраюць падарункавыя пакеты са смачнымі ласункамі і цёплымі віншавальнымі адкрыткамі для пажылых людзей, якія пражываюць у сацыяльным пансіянатэ «Васільеўскі».

✅Мэта акцыі — падарыць радасць і ўвагу тым, хто асабліва мае патрэбу ў цеплыні і клопаце. Кожны падарунак — гэта маленькі прамень дабрыні, які сагравае душу.

Далучайцеся да ініцыятывы! Разам мы можам зрабіць свет крыху лепшым 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.