Педагогі гімназіі атрымалі граматы ад прафсаюзнага камітэта

Дата: 5 октября 2025 в 02:11
14 просмотров

Настаўнік — гэта не толькі прафесія, гэта лёс. Кожны ўрок, кожнае слова, кожны жэст — гэта крок да будучыні, якую настаўнікі дапамагаюць будаваць. 
Напярэдадні Дня настаўніка адбыўся святочны канцэрт — цёплае, душэўнае мерапрыемства, якое было падрыхтавана прафсаюзным камітэтам і аддзелам адукацыі, спорту і турызму Цэнтральнага раёна. 
Педагогі гімназіі атрымалі граматы ад прафсаюзнага камітэта. 
Гэта сведчыць пра прызнанне іх заслуг, укладу ў працу і творчасць. Такія моманты — гэта не толькі гонар, але і матывацыя рухацца далей

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.