Цеплыня сэрцаў у «Васільеўскім»

Дата: 5 октября 2025 в 02:13
21 просмотр

Цеплыня сэрцаў у «Васільеўскім» 

Сёння, 2 кастрычніка, увесь выхаваўчы аддзел гімназіі ў межах супрацоўніцтва з Беларускай Праваслаўнай Царквой наведаў сацыяльны пансіянат «Васільеўскі», каб павіншаваць яго жыхароў з Міжнародным днём пажылога чалавека.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і душэўнай атмасферы.Настаўнікі і падрыхтавалі шчырыя словы віншавання і невялікія падарункі, каб падарыць радасць і ўвагу тым, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы.

Такія сустрэчы — гэта не толькі пра дабрачыннасць, але і пра выхаванне спагады, павагі да старэйшага пакалення і духоўнай еднасці. Пажылыя людзі дзякавалі за ўвагу, а ў іх вачах ззяла сапраўднае шчасце.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.