Пазнавальнае мерапрыемства "Шлях да зорак пачынаецца з настауніка"

Дата: 5 октября 2025 в 14:01
24 просмотра

Пазнавальнае мерапрыемства "Шлях да зорак пачынаецца з настауніка" 

У пачатковай школе адбылося пазнавальнае мерапрыемства пад назвай «Шлях да зорак пачынаецца з настауніка», на якое сабраліся вучні 4-х класаў. Дзеці разважалі пра будучыя прафесіі, ролю адукацыі і адрозненні паміж школай і гімназіяй. У цэнтры ўвагі была фігура настаўніка, які дапамагае адкрываць свет ведаў і натхняе на пошук свайго шляху.

Падчас абмеркаванняў дзеці разбіралі, як розныя прафесіі звязаны з вучобай, чаму адукацыя з'яўляецца першым крокам да здзяйснення мараў, і як гімназія прапануе паглыбленае вывучэнне прадметаў і магчымасці для развіцця талентаў.  Гэта дала ім шанец падумаць пра асабістыя мэты і выбар адукацыйнага маршруту.

Вучні актыўна ўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях і дыскусіях, дзяліліся думкамі пра прафесіі, якія іх цікавяць.  Мерапрыемства не толькі пашырыла іх кругагляд, але і стала першым крокам да асэнсаванага выбару будучыні, бо сапраўды — шлях да зорак пачынаецца з тых, хто побач і верыць у нас. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.