Гімназія 36 г.Гомеля iмя I.Мележа гасцінна сустрэла ўдзельнікаў рэспубліканскага семінара

Дата: 12 октября 2025 в 18:33
20 просмотров

Гімназія 36 г.Гомеля iмя I.Мележа гасцінна сустрэла ўдзельнікаў рэспубліканскага семінара

9 кастрычніка ў сценах нашай гімназіі адбылася значная падзея — рэспубліканскі семінар «Педагогі–вучні–бацькі: якаснае ўзаемадзеянне ў сучасных умовах», які сабраў прадстаўнікоў ДУА "Акадэмія адукацыі", дырэктараў школ і намеснікаў дырэктараў з розных куткоў краіны.??
 Мерапрыемства праходзіла ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання культуры здаровага ладу жыцця, сацыяльна бяспечнага і адказнага паводзінаў вучняў у сучаснай адукацыйнай прасторы».

 У рамках семінара выступалі паважаныя госці — прадстаўнікі адукацыйных устаноў, навуковыя супрацоўнікі і педагогі-практыкі. Іх думкі, вопыт і натхненне стварылі атмасферу адкрытага абмену ідэй і прафесійнага росту.
▶️ ▶️Асаблівая ўвага была нададзена пытанням узаемадзеяння паміж педагогамі, вучнямі і бацькамі — як аснове для стварэння бяспечнага, здаровага і развіваючага адукацыйнага асяроддзя.

Савет гімназістаў годна, ярка і пазітыўна прадставіў нашу гімназію на рэспубліканскім семінары. Маладыя лідары паказалі сябе як ініцыятыўныя, творчыя і адкрытыя да дыялогу прадстаўнікі вучнёўскай супольнасці. Іх выступленне стала сапраўдным упрыгожаннем мерапрыемства.
Асаблівы момант сустрэчы — выступленне дырэктара гiмназii Алены Аляксееўны Бярыдзэ.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.