Майстар-класы — крыніца натхнення і ведаў

Дата: 12 октября 2025 в 18:51
21 просмотр

Майстар-класы — крыніца натхнення і ведаў

У рамках рэспубліканскага семінара госці гімназіі прынялі ўдзел у вельмі цікавых і пазнавальных майстар-класах, арганізаваных педагогамі і вучнямі. Кожны з іх стаў сапраўднай пляцоўкай для творчага самавыяўлення, абмену вопытам і адкрыцця новых ідэй. Удзельнікі семiнара маглі паспрабаваць сябе ў розных напрамках — ад мастацтва і народных рамёстваў да псіхалагічных практык і здаровага ладу жыцця. Асаблівы інтарэс выклікалі інтэрактыўныя фарматы, дзе кожны мог не толькі назіраць, але і актыўна ўдзельнічаць. Майстар-класы прадэманстравалі высокі прафесіяналізм педагогаў, крэатыўнасць вучняў і адкрытасць гімназіі да інавацый. Госці адзначылі, што атрымалі не толькі новыя веды, але і сапраўднае задавальненне ад удзелу. Такія мерапрыемствы — яскравы прыклад таго, як адукацыя можа быць жывой, натхняльнай і аб’ядноўваючай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.