Дзень здароўя ў гімназіі — разам з бацькамі!

Дата: 12 октября 2025 в 19:23
29 просмотров

Дзень здароўя ў гімназіі — разам з бацькамі! 

Кожную другую суботу месяца ў нашай гімназіі праходзіць Дзень здароўя — час актыўнага адпачынку, спорту і добрых эмоцый!

У перадсвяточныя дні, напярэдадні Дня маці, Дзень здароўя становіцца асаблівым — да вучняў далучаюцца іх бацькі. Сумесныя гульні, эстафеты, зарадка і прагулкі на свежым паветры ператвараюць гэты дзень у сапраўдны сямейны фестываль здароўя і радасці.

 Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць, умацоўваюць сувязь паміж школай і сям’ёй, а таксама натхняюць на здаровы лад жыцця

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.