Арт-чэллендж  «Мама ў маім сэрцы»

Дата: 18 октября 2025 в 20:51, Обновлено 18 октября 2025 в 20:55
14 просмотров

Арт-чэллендж  «Мама ў маім сэрцы»
У гімназіі прайшла цудоўная акцыя, прысвечаная Дню маці. Маленькія вучні прынялі ўдзел у арт-чэлленджы «Мама ў маім сэрцы», у межах якога яны стваралі сэрцайкі з выявамі сваіх матуль. Кожнае сэрцайка — гэта сімвал любові, удзячнасці і пяшчоты.
Гэтыя творчыя працы былі развешаны на «Дрэве любові», якое стала сапраўдным цэнтрам святкавання. Яно заззяла яркімі фарбамі і цёплымі эмоцыямі, аб’яднаўшы сэрцы дзяцей і іх матуль у адным цудоўным моманце.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.