Інклюзія ў дзеянні: у Гомелі адкрылася пляцоўка для асаблівых дзяцей

Дата: 18 октября 2025 в 20:55
16 просмотров

 Інклюзія ў дзеянні: у Гомелі адкрылася пляцоўка для асаблівых дзяцей 

У Гомельскім гарадскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адбылася важная падзея — адкрыццё першай у горадзе інклюзіўнай пляцоўкі для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Гэта шматфункцыянальная прастора стала сапраўдным падарункам да Дня маці і сімвалам клопату, падтрымкі і роўных магчымасцей.

 Урачыстасць сабрала выхаванцаў цэнтра, іх бацькоў, педагогаў і гасцей. Асаблівую ролю ў падрыхтоўцы і адкрыцці пляцоўкі адыгралі педагогі гімназіі Сядая Вікторыя Ігараўна, Гінчук Таццяна Уладзіміраўна і Грозная Наталля Дзмітрыеўна, якія з энтузіязмам далучыліся да ініцыятывы, падтрымаўшы ідэю інклюзіўнага асяроддзя.

 У цэнтры дзейнічае дашкольная група, у якой навучаюцца 38 дзяцей, а карэкцыйна-педагагічную дапамогу атрымліваюць больш за 150 выхаванцаў. Як каардынатар спецыяльнай адукацыі ў Гомелі, ЦКРОіР штогод прымае больш за 8000 маленькіх гараджан.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.