ШАГ 23.10.2025

Дата: 26 октября 2025 в 11:39
20 просмотров

У рамках праекта «ШАГ»: урок грамадзянскага права

✅У рамках інфармацыйна-адукацыйнага «ШАГ» (Школа Актыўнага Грамадзяніна) для вучняў старэйшых класаў прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна пад назвай «Быць годным грамадзянінам - шанаваць законы сваёй дзяржавы і браць на сябе адказнасць за будучы лёс сваёй краіны».

✅Мерапрыемства было прысвечана аднаму з ключавых пытанняў для любога грамадства – фармаванню ўсвядомленай грамадзянскай пазіцыі

Перад вучнямі выступіў удзельнік Усебеларускага народнага сходу Вадзім Валер'евіч Клейман, старшы выкладчык гуманітарна-эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. А. Сухога. 
✅У сваім выступленні Вадзім Валер'евіч агучыў непарыўную сувязь правоў чалавека і права грамадзяніна на выкананне законаў як асновы стабільнасці і развіцця грамадства.

✅Абапіраючыся на свой вопыт удзелу ва Усебеларускім народным сходзе, спікер расказаў аб некаторых напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і ролі моладзі ў гэтым працэсе.

Перад вучнямі таксама выступіў начальнік аддзела прымусовага выканання Савецкага раёна г. Гомеля — Матарас Аляксей Адамавіч. 
✅Ён расказаў пра асаблівасці работы службы г выканання, падзяліўся цікавымі выпадкамі з практыкі і адказаў на пытанні навучэнцаў. Сустрэча прайшла ў цёплай і зацікаўленай атмасферы, спрыяючы пашырэнню прававых ведаў гімназістаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.