У 9 “Б” і 9 “В” класах прайшлп прадуктыўная класная гадзіна, прысвечаная прафарыентацыі

Дата: 26 октября 2025 в 11:49
17 просмотров

Хто ты ў будучым? Дзевяцікласнікі шукалі адказы на прафарэнтацыйнай класснай гадзіне

Сёння ў 9 “Б” і 9 “В” класах прайшлп прадуктыўная класная гадзіна, прысвечаная прафарыентацыі. 

Тэма – значнасць прафесій – аказалася надзённай для  старшакласнікаў. Яны актыўна разважалі пра тое, які ўнёсак у наша жыццё робяць як творчыя, так і тэхнічныя спецыяльнасці, і як важна знайсці справу па сабе.

Цікавай часткай сустрэчы сталі практычныя заданні!  Дзеці запоўнілі спецыяльныя рабочыя лісты, дзе трэба было прааналізаваць уласныя схільнасці, навыкі і нават паспрабаваць сфармуляваць, як іх маравая прафесія можа быць карыснай для грамадства.

Такія сустрэчы – каштоўны крок да свядомага выбару, які чакае нашых вучняў ужо ў бліжэйшай будучыні. Мы жа жадаем ім знайсці сваю дарогу! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.