Будучыя гімназісты рыхтуюцца да важнага дня

Дата: 26 октября 2025 в 12:02
19 просмотров

 Будучыя гімназісты рыхтуюцца да важнага дня

У гімназіі кіпіць падрыхтоўка да аднаго з самых хвалюючых і значных падзей навучальнага года — цырымоніі пасвячэння пяцікласнікаў у гімназісты. Рэпетыцыі праходзяць ва ўрачыстай атмасферы: дзеці вучаць тэкст клятвы, адпрацоўваюць выхад на сцэну і рыхтуюць творчыя нумары, каб годна прадставіць сябе перад старшакласнікамі, настаўнікамі і бацькамі.
Для усiх пяцiкласнiкау - гэта афіцыйнае мерапрыемства, якое сімвалізуе пачатак важнага этапу — свядомага шляху да ведаў, адказнасці і сяброўства. Настаўнікі дапамагаюць дзецям адчуць значнасць моманту.  Цырымонія абяцае быць яркай і незабыўнай: гімн гімназіі, уручэнне гімназічных гальштукаў, цёплыя напутныя словы і, вядома, апладысменты ў гонар новых гімназістаў. Наперадзе — свята, якое застанецца ў памяці кожнага ўдзельніка як першы крок у вялікае школьнае жыццё. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.