У гімназіі прайшлі прафілактычныя гутаркі па правілах дарожнага руху з навучэнцамі

Дата: 2 ноября 2025 в 18:21
10 просмотров

Бяспека на дарогах — агульная справа

Сёння ў гімназіі прайшлі прафілактычныя гутаркі па правілах дарожнага руху з навучэнцамі. У мерапрыемстве прыняла ўдзел інспектар ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама — старшы лейтэнант Лаўренцікава Кацярына Аляксандраўна.

Падчас сустрэчы навучэнцы даведаліся пра асноўныя правілы бяспечных паводзін на дарозе, важнасць святлоадбівальных элементаў, а таксама аб адказнасці за парушэнні ПДР. Інспектар прывяла прыклады з практыкі і адказала на пытанні вучняў.

Такія мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню прававой культуры і адказных паводзін у дарожным асяроддзі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.