Памяць жыве — наведванне мемарыяльнага комплексу «Ала»

Дата: 2 ноября 2025 в 18:23
15 просмотров

Памяць жыве — наведванне мемарыяльнага комплексу «Ала»

Навучэнцы гімназіі наведалі мемарыяльны комплекс «Ала», прысвечаны трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Гэта месца з’яўляецца сімвалам народнага болю і памяці пра мірных жыхароў, якія загінулі ад рук фашыстаў у 1944 годзе.

Падчас экскурсіі гімназісты даведаліся пра гісторыю вёскі Ала, якая была спалена разам з яе жыхарамі, і пра значэнне мемарыяла як напамін пра жахі вайны. Удзельнікі ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка.

Такія паездкі спрыяюць выхаванню патрыятызму, гістарычнай памяці і павагі да мінулага свайго народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.