Прафілактычныя гутаркі ў гімназіі: бяспека і адказнасць на канікулах

Дата: 2 ноября 2025 в 18:28
16 просмотров

Прафілактычныя гутаркі ў гімназіі: бяспека і адказнасць на канікулах

▶️Напярэдадні восеньскіх канікулаў у гімназіі прайшлі прафілактычныя гутаркі з навучэнцамі, накіраваныя на фарміраванне культуры бяспечных паводзін і папярэджанне правапарушэнняў. ✅Такія мерапрыемствы сталі добрай традыцыяй, якая дазваляе нагадаць дзецям пра важнасць выканання правілаў як у грамадскіх месцах, так і ў інтэрнэце.
✅Спецыялісты сацыяльна-педагагічнай дапамогі і псіхалагічнай падтрымкі расказалі навучэнцам:
пра правілы паводзін на вуліцы, у транспарце і ў месцах масавага адпачынку;
пра недапушчальнасць удзелу ў супрацьпраўных дзеяннях, уключаючы вандалізм, крадзеж і булінг;
пра бяспечнае выкарыстанне сацыяльных сетак і абарону асабістай інфармацыі;
пра важнасць паважлівых адносін да навакольных і выканання нормаў маралі і закона. Асаблiвая ўвага была нададзена падлеткам, якім нагадалі пра наступствы адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, а таксама пра важнасць выбару кола зносін і вольнага часу

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.