30 кастрычніка у РЦЭК завяршыліся рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні

Дата: 2 ноября 2025 в 18:35, Обновлено 2 ноября 2025 в 18:36
10 просмотров

30 кастрычніка у РЦЭК завяршыліся рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні. 
Навукова-практычная канферэнцыя была праведзена ў форме конкурсу даследаванняў. Яе асноўная мэта — заахвоціць моладзь да вывучэння гісторыі, культуры, архітэктуры і прыроды роднага краю, непарыўна звязанай з праваслаўнымі традыцыямі. 

Чытанні праводзяцца пад эгідай Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Удзел у такіх чытаннях — гэта не толькі магчымасць заняць прызавое месца і атрымаць дыплом, а яшчэ і магчымасць атрымаць каштоўны вопыт навуковай работы, магчымасць глыбей пазнаць свой родны край, сустрэцца з аднадумцамі і спецыялістамі, наведаць Святыні роднай Беларусі. 

 Вучні гімназіі Сцепанец Андрэй і Дыментава Марыя, 7 В клас - ўдзельнікі праваслаўных чытанняў з работай “Другое жыццё Свята-Міхайлаўскага храма”. 

Разам з іншымі ўдзельнікамі канферэнцыі нашы вучні і іх педагог Лявоненка Вольга Леанідаўна наведалі Жыровіцкі манастыр. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.