Урачыстае пасвячэнне ў гімназісты!

Дата: 2 ноября 2025 в 19:01
13 просмотров

 Урачыстае пасвячэнне ў гімназісты!

У сценах нашай гімназіі адбылася хвалюючая падзея — пяцікласнікі былі ўрачыста прынятыя ў шэрагі гімназістаў. Гэта асаблівы момант, якога чакалі і дзеці, і настаўнікі, і бацькі.

Падчас цырымоніі вучні вымавілі клятву, паабяцалі з гонарам несці званне гімназіста, быць добрасумленнымі, дапытлівымі і старана вучыцца.

Гучалі песні, вершы, шчырыя словы віншавання. У зале панавала атмасфера радасці, гонару і еднасці. 

Жадаем нашым новым гімназістам упэўненага кроку наперад, цікаўнасці да ведаў і верных сяброў побач!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.