Экскурсія ў карцінную галерэю імя Г. Х. Вашчанкі

Дата: 3 ноября 2025 в 21:07
14 просмотров

Экскурсія ў карцінную галерэю імя Г. Х. Вашчанкі

▶️Вучні гімназіі здзейснілі пазнавальную экскурсію ў карцінную галерэю імя Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі —вядомага беларускага мастака, народнага мастака Беларусі. ✅Мэта візіту — азнаямленне з творчасцю выбітнага жывапісца і пашырэнне мастацкага кругагляду вучняў

✅Падчас экскурсіі гімназісты даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях Г. Х. Вашчанкі, убачылі яго знакавыя працы, а таксама пазнаёміліся з экспазіцыямі сучасных беларускіх мастакоў. Асаблівую цікавасць выклікалі палотны, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі.

✅Такія мерапрыемствы спрыяюць эстэтычнаму выхаванню моладзі, фарміруюць павагу да нацыянальнай спадчыны і натхняюць на творчыя пошукі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.