Першы дзень у лагеры "Сузор'е"!

Дата: 3 ноября 2025 в 21:09
13 просмотров

 Першы дзень у лагеры "Сузор'е"! 
Сёння распачаў сваю работу выхаваўча-аздараўленчы лагер дзённага знаходжання "Сузор'е". Першы дзень прайшоў насычана і цікава.
 Раніцай дзеці праслухалі інструктаж па тэхніцы бяспекі, каб адпачынак быў бяспечным і камфортным.
Да выхаванцаў завітала медсястра, якая правяла прафілактычную гутарку аб здаровым ладзе жыцця.
З карысцю наведалі Гомельскую абласную бібліятэку імя У.І. Леніна, дзе прынялі ўдзел у творчым майстар-класе.
Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый і новых уражанняў. Наперадзе — яшчэ больш цікавых падзей!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.