Гімназісты наведалі трэнінг «Адзін у полі не воін»

Дата: 3 ноября 2025 в 21:15
13 просмотров

Гімназісты наведалі трэнінг «Адзін у полі не воін»

▶️У межах праграмы сацыяльнага выхавання навучэнцы гімназіі прынялі ўдзел у трэнінгу пад назвай «Адзін у полі не воін». Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне навыкаў каманднай працы, узаемападтрымкі і эфектыўнай камунікацыі.

✅Падчас трэнінгу гімназісты:

• выконвалі практычныя заданні, што патрабавалі супрацоўніцтва;
• вучыліся слухаць і чуць адзін аднаго;
• абмяркоўвалі ролю кожнага ўдзельніка ў камандзе;
• рабілі высновы пра важнасць адзінства і паразумення.


✅Мерапрыемства прайшло ў цёплай і натхняльнай атмасферы. Удзельнікі адзначылі, што трэнінг дапамог ім лепш зразумець сябе і сваіх сяброў, а таксама асэнсаваць, што толькі разам можна дасягнуць агульнай мэты.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.