04.11 у гімназіі 36 г.Гомеля праходзіць традыцыйны абласны краязнаўчы конкурс-алімпіяда, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Дата: 5 ноября 2025 в 20:39
16 просмотров

04.11 у гімназіі 36 г.Гомеля праходзіць традыцыйны абласны краязнаўчы конкурс-алімпіяда, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 
У мерапрыемстве прымаюць удзел па 26 каманд з кожнага раёна Гомельскай вобласці, якія падрыхтавалі даследаванні і прэзентацыі, прысвечаныя героям і падзеям той эпохі, а таксама пройдуць пісьмовае апытванне, якое ўключае ў сябе заданні аб значных падзеях і выбітных асобах Гомельскай вобласці. Мэта конкурсу — захаванне гістарычнай памяці, фарміраванне патрыятычных пачуццяў у моладзі і прыцягненне школьнікаў да даследавання жыцця і дзейнасці выдатных асоб свайго краю, пазнання гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы . 
Конкурс заклікае да беражлівога стаўлення да гісторыі і культуры роднага краю. Гімназія жадае усім удзельнікам творчых поспехаў, годных вынікаў і шчырай гордасці за сваю Радзіму 

На адкрыцці конкурсу-алімпіяды, які сабраў прадстаўнікоў розных грамадскіх і культурных інстытутаў, прысутнічалі прадстаўнікі Гомельскай Епархіі, абласнога цэнтра турызму і экалогіі дзяцей і моладзі  і Гомельскага абласнога музея ваеннай славы, якія падтрымалі ідэю мерапрыемства. Адкрыццё і сам конкурс  ладзяцца ў атмасферы гасціннасці, дабразычлівасці і ўзеамапавагі, якой заўсёды адрозніваюцца мерапрыемствы гімназіі.

Конкурс складаецца з трох тураў. Гістарычны тур — гэта падарожжа па старонках Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі: ключавыя падзеі, аб’екты і выбітныя асобы, звязаныя з той эпохай. 

Другі тур «Беларусь — мая Радзіма» утрымлівае  заданні па аб’ектах з брашур пераможцаў раённых этапаў праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы». Заданні выконваюць каманда  і асабіста аўтар брашуры; вынікі вызначаюцца па суме балаў каманды і аўтара.

Трэці тур «Праваслаўны» прысвечаны 100‑годдзю Гомельскай епархіі і 1020‑годдзю Тураўскай епархіі і ўключае  пытанні пра святароў і святыні Гомельшчыны. Гэты блок накіраваны на знаёмства з духоўнай спадчынай і глыбінёй рэгіянальнай гісторыі.

Падчас конкурсу госці атрымалі ўнікальную магчымасць наведаць мемарыяльны музей братоў Лізюковых, экспазіцыя якога найлепшым чынам суадносіцца з тэмай мерапрыемства, раскрываючы праз рэчы, архіўныя дакументы і фотаздымкі асабістыя гісторыі, што адлюстроўваюць лёсы цэлага часу. Гэта знаёмства паглыбіла разуменне ўдзельнікаў і гасцей, узмацніўшы выхаваўчы і адукацыйны складнікі конкурсу і падштурхнуўшы да развагаў пра памяць, адказнасць і сувязь пакаленняў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.