Нашы настаўнікі наведалі Покраўскія чытанні

Дата: 5 ноября 2025 в 20:46
15 просмотров

 Сёння нашы настаўнікі наведалі Покраўскія чытанні

▶️4 лістапада прадстаўнікі педагагічнага калектыву нашай установы, а так сама члены Савета гімназістаў прынялі ўдзел у Пакраўскіх чытаннях — значнай духоўна-асветніцкай падзеі, якая аб’ядноўвае настаўнікаў, святароў, навукоўцаў і ўсіх, хто цікавіцца традыцыямі праваслаўнай культуры.

▶️У межах чытанняў абмяркоўваліся важныя пытанні выхавання, маральных каштоўнасцей у адукацыйным працэсе, а таксама роля духоўнасці ў сучасным грамадстве. Нашы настаўнікі падзяліліся сваім вопытам, атрымалі новыя веды і натхненне для далейшай працы.

✅Удзел у такіх мерапрыемствах спрыяе прафесійнаму росту і духоўнаму ўзбагачэнню педагогаў, а таксама ўмацоўвае сувязь паміж адукацыяй і культурнай спадчынай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.